ФК "Гомель" - "Нёман" Гродна - 0:2 (фота) | Новости Гомеля
Выключить режим для слабовидящих
Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Міхась Болсун Міхась Болсун Автор текста
16:00 04 Августа 2014 Спорт

ФК "Гомель" - "Нёман" Гродна - 0:2 (фота)

У мінулыя выхадныя адбылося пяць матчаў 19-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе. «Гомель» прымаў на сваім полі гродзенскі «Нёман». Перад пачаткам гульні прысутныя на стадыёне мінутай маўчання ўшанавалі памяць выдатнага беларускага футбаліста Валянціна Бялькевіча, жыццё якога гэтымі днямі абарвалася на 42-м годзе. 
 
 
Што ж датычыць матча, то адразу пасля свістка арбітра госці рушылі наперад, але гаспадарам удалося на некалькі хвілін патушыць гэты запал і самім наблізіцца да варот саперніка. Аднак іх удары былі блакіраваны. А ўжо на сёмай хвіліне Арцём Салавей з «Нёмана» праверыў пільнасць гомельскага варатара Андрэя Клімовіча, моцна прабіўшы нізам, але галкіпер адвёў пагрозу. Сур‘ёзная небяспека каля варот гамяльчан ўзнікла на 14-й хвіліне, калі пасля ўдара Ягора Зубовіча мяч «пацалаваў» штангу.
 
 
Спробы ж футбалістаў «Гомеля» наблізіцца да штрафной пляцоўкі гродзенцаў натыкаліся на шчыльную абарону. Да таго ж, дружына Уладзіміра Гольмака на гэты раз дапускала шмат тэхнічнага браку: адсутнасць сапраўднай барацьбы ў адборы мяча, недакладныя пасы, удары ў «нікуды» ніяк не ўпрыгожвалі гульню майстроў скуранога мяча вышэйшай лігі, што выклікала негатыўную рэакцыю балельшчыкаў. Часам складвалася ўражанне, што ігракі «Гомеля» разгубілі сваё майстэрства. Гэта было толькі на карысць гасцям. На 32-й хвіліне яны на левым фланзе хуткай перапасоўкай мяча арганізавалі атаку, якую завяршыў выніковым ударам Павел Савіцкі. «Нёман» павёў – 1:0. Пасля гэтага ў камандзе Сяргея Саладоўнікава нібы з'явілася другое дыханне. Яна раз-пораз арганізоўвала небяспечныя атакі. На 36-й хвіліне «стандарт» выканаў Уладзімір Весялінаў, і зноў удала згуляў галкіпер гамяльчан. Андрэй Клімовіч выручыў каманду і на 51-й хвіліне, калі яго ва ўпор «растрэльваў» Дзмітрый Рэкіш.
 
 
У другім тайме трэнер гамяльчан правёў тры замены. Замест Станіслава Сазановіча на поле выйшаў Павел Кірыльчык. На 60-й хвіліне Генадзя Бычанка замяніў Завен Бадаян, а крыху пазней на пазіцыі нападаючага Генадзя Блізнюка пачаў гульню малады Аляксандр Янчанка. Аднак свежыя сілы не змянілі малюнак паядынка. Памылка гомельскіх абаронцаў на 76-й хвіліне дазволіла гасцям зноў дабіцца поспеху. Пасля дакладнай распасоўкі паблізу варот «Гомеля» мяч трапіў да Паўла Зубовіча, удар якога быў дакладным. З лікам 2:0 і закончыўся гэты матч у незвычайную спёку. Перамога гасцей дае ім шанс пазмагацца за ўваход у шасцёрку лепшых, а вось «Гомель» пасля гэтай асечкі ўскладніў сваё становішча. Каб трапіць у фінальны секстэт, неабходна ўзмацняць гульню і набываць ачкі ў апошніх матчах з салігорскім «Шахцёрам», сталічным «Мінскам» і жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ», якія пакуль знаходзяцца ў турнірнай табліцы вышэй, чым «Гомель». Але ж надзея памірае апошняй. Як сказаў на пасляматчавай прэс-канферэнцыі галоўны трэнер Уладзімір Гольмак, разбярэмся ва ўсім і пастараемся ўвайсці ў фінальную частку чэмпіянату ў складзе шасці лепшых.
А вось як закончыліся іншыя чатыры гульні тура. «Нафтан» разграміў у гасцях брэсцкае «Дынама» – 7:0, аўтсайдэры чэмпіянату «Белшына» і «Днепр» згулялі паміж сабой унічыю – 0:0, «Слуцк» перайграў «Тарпеда – БелАЗ» з лікам 2:1, а «Мінск» упэўнена перамог «Шахцёр» – 3:0. Матч паміж сталічным «Дынама» і барысаўскім «БАТЭ» перанесены на 13 жніуня.
 
 
У суботу парадаваў балельшчыкаў дубліруючы склад «Гомеля», які атрымаў вікторыю над равеснікамі з «Нёмана». Адзіны мяч у матчы на другой хвіліне забіў Аляксандр Янчанка. 
 






























Автор фото: Ганна Пашчанка

Нашли ошибку в тексте? Выделите ее, и нажмите Ctrl+Enter
Обсудить новость в соцсетях

N