"Смачна есці!": выхаванцы дзіцячага сада № 149 падзяліліся рэцэптамі самых смачных страў | Новости Гомеля
Выключить режим для слабовидящих
Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Татьяна Сычкова Татьяна Сычкова Автор текста
11:00 19 Апреля 2021 Общество

"Смачна есці!": выхаванцы дзіцячага сада № 149 падзяліліся рэцэптамі самых смачных страў

Калі не ведаеце, чым парадаваць сваю сям’ю, хлопчыкі і дзяўчынкі з дзіцячага саду № 149 дапамогуць вам у гэтым. Прычым с задавальненнем! Выхаванцы падзяліліся рэцэптамі страў, якія прайшлі выпрабаванне часам і, безумоўна, прыйдуцца да спадобы кожнаму. Таму хутчэй бяжыце ў краму, набывайце прадукты і атрымлівайце асалоду ад працэсу. 

– Прыродныя багацці Беларусі даравалі нашым продкам не толькі прыгажосць, веды, дабрыню, але і сілу – здароўе, – мяркуе намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ўстановы Алена Пятрэнка. – Хай нашы малыя памятаюць, што здароўе – гэта не толькі карысныя прадукты беларускай зямлі. Гэта любоў нашых бабуляў і дзядуляў, адлюстраваная ў стравах, рэцэпты якіх яны перадалі нашчадкам.

Менавіта гэтая думка легла ў аснову цудоўнага праекта, які рэалізавалі ва ўстанове. З дапамогай выхавальніка дашкольнай адукацыі Ларысы Вішняковай дзеці стварылі сапраўдную кнігу. 

– Прадстаўленыя ў ёй сямейныя беларускія рэцэпты з'яўляюцца для педагогаў пуцяводнай зорачкай у працы, накіраванай на фарміраванне ў дзяцей і іх бацькоў уяўленняў аб паўнацэнным харчаванні як аб адным са спосабаў захавання і ўмацавання здароўя ў спрадвечна беларускіх традыцыях.

Беларуская смажанка ад сям’і Сіленка 


Рэцэптаў смажанак у Беларусі вельмі шмат. Існуюць смажанкі на дражджавой аснове, а мы зробім на бульбяной. Смажанку можна гатаваць з фаршам, творагам або грыбамі. Мы вырашылі выкарыстоўваць фарш.

Склад: бульба 400 г, яйкі 3 шт., фарш 300 г, таматная паста 50 г, смятана 100 г, соль, перац. 
Бульбу зварыце ў падсоленай вадзе, разатрыце і дадайце адно яйка. Атрыманае бульбяное цеста выкладзіце ў форму, змазаную маслам, разраўняйце. Зверху выкладзіце таматную пасту, а потым фарш, у які неабходна дадаць соль, перац і яйка. Усё залейце смятанай, узбітай з яйкам, пастаўце ў разагрэтую духоўку на 40–45 хвілін.

Суп з клёцкамі ад сям’і Шапаравых  


Лёгкі і смачны суп, які можна прыгатаваць на вадзе ці курыным булёне.

Склад: курыныя галёнкі альбо акарачкі  2 шт., 2–3 бульбіны, 1 морква, 1 цыбуліна, 1 яйка, 1/2 шклянкі мукі, 10 г сметанковага масла, соль і перац. 

Зварыце курыны булён, пакладзіце туды нарэзаную кубікамі бульбу. Дробна нарэзаную  цыбулю і нацёртую моркву абсмажце да залацістага колеру і дадайце ў булён. Пакуль варыцца суп, падрыхтуйце цеста для клёцак. Для гэтага змяшайце яйка і размякчанае масла, дадайце муку і крыху булёна. Цеста павінна атрымацца як на аладкі. Апусціце цеста невялікімі порцыямі у кіпячы суп і варыце хвілін 10. 

Дранікі ад сям’і Дудко  


Дранікі – гэта традыцыйная баларуская страва з надранай бульбы. Існуюць розныя сакрэты прыгатавання. Некаторыя лічаць, што бульбу для дранікаў абавязкова трэба надраць на дробнай тарцы, іншыя робяць гэта на буйной. Адны дадаюць у дранікі яйка і муку, другія аддаюць перавагу толькі бульбе. Паспрабуйце наш рэцэпт.  

Склад: бульба 1 кг, цыбуля 3 шт., соль, алей. 
Бульбу і цыбулю пачысціце, памыйце і надзярыце на дробнай тарцы. Крыху зліце лішнюю вадкасць, дадайце солі. На разагрэтую патэльню з алеем выкладзіце лыжкай бульбяную масу ў выглядзе невялікіх аладак. Абсмажце на сярэднім агні з абодвух бакоў. Падавайце са смятанай ці шкваркамі.

Беларуская смажанка ад сям’і Сіленка 

Рэцэптаў смажанак у Беларусі вельмі шмат. Існуюць смажанкі на дражджавой аснове, а мы зробім на бульбяной. Смажанку можна гатаваць з фаршам, творагам або грыбамі. Мы вырашылі выкарыстоўваць фарш.

Склад: бульба 400 г, яйкі 3 шт., фарш 300 г, таматная паста 50 г, смятана 100 г, соль, перац. 
Бульбу зварыце ў падсоленай вадзе, разатрыце і дадайце адно яйка. Атрыманае бульбяное цеста выкладзіце ў форму, змазаную маслам, разраўняйце. Зверху выкладзіце таматную пасту, а потым фарш, у які неабходна дадаць соль, перац і яйка. Усё залейце смятанай, узбітай з яйкам, пастаўце ў разагрэтую духоўку на 40–45 хвілін.

Ягадны кісель ад сям’і Кардасёвых  



Зараз вельмі папулярныя розныя газаваныя напоі, аднак яны змяшчаюць шмат фарбавальнікаў і кансервантаў. Прапануем прыгатаваць незаслужана забыты кісель. 

У залежнасці ад густаты кісель ужываецца як напой, самастойны дэсерт ці ў якасці падліўкі  (напрыклад да сырнікаў альбо аладак). Для кісяля нам спатрэбяцца ягады. Можна браць як свежыя, так і замарожаныя.

Склад: ягады 200–250 г, цукар 3–4 лыжкі, бульбяны крахмал 2–3  лыжкі, вада 1,5  л.

Ваду закіпяціце і засыпце не размарожваючы ягады. Давядзіце да кіпення, затым усыпце цукар і варыце 10 хвілін на малым агні. Бульбяны крахмал загадзя развядзіце ў 1/3 шклянкі халоднай вады. Тонкім струменьчыкам, бесперапынна памешваючы, каб не ўтварыліся камячкі,  дадайце сумесь вады і крахмалу ў ягадны адвар. Праварыце тры-чатыры хвіліны. Гатовы кісель крыху астудзіце і падавайце да стала. 

Коржыкі беларускія ад сям’і Шкляровых 



Беларускія коржыкі стануць выдатным аналагам смятаннага печыва на вашай кухні. Для іх прыгатавання спатрэбіцца зусім няшмат прадуктаў. 

Склад: мука 330 г, цукар 140 г, малако 70 мл, сметанковае масла 80 г, 1 яйка, разрыхляльнік цеста, соль,  ванілін.

Вазьміце малако, цукар, соль і ванілін, памешваючы, награвайце да растварэння цукру. Асобна разатрыце венчыкам масла з яйкам і дадайце ў малочны сіроп. Перамяшайце і ўсыпце муку і разрыхляльнік. Яшчэ раз перамяшайце. Каб цеста было мяккім,  замешвайце яго венчыкам і не кладзiце лішняй мукі. Пакіньце цеста на 30–40 хвілін у халадзільніку. Потым хуценька раскатайце і зрабіце кружочкі. Выпякайце пры 200 градусах 10–15 хвілін. Падавайце з гарбатай ці малаком.

Бабка ад сям’і Казаковых 


Варыянтаў бабкі існуе шмат, але адно застаецца нязменным – бульба.

Склад: бульба 1 кг, фарш мясны 400 г, цыбуля 2 шт., яйка 1 шт., масла сметанковае 20 г, соль.

Бульбу і цыбулю надзярыце на кухонным камбайне, добра перамяшайце. Частку ад атрыманай масы перакладзіце ў друшляк і адцісніце трохі сок. Затым вярніце ў міску. У атрыманую бульбяную масу дадайце яйка, фарш і соль, добра размяшайце,  дно і бакі формы змажце алеем. Для прыгатавання бабкі можна выкарыстоўваць любую форму: керамічную,  чугунок, гусятніцу ці гаршочак. Выкладзіце  атрыманую масу і разраўняйце. Зверху пакладзіце тонкія кавалачкі масла. Выпякайце пры 180 градусах  50–60 хвілін. На стол падавайце гарачай са смятанай.  


Цікава

Самымі любімымі стравамі беларусаў лічацца дранікі, стравы з свініны, тушаныя з бульбай у гаршках, клёцкі і аладкі з мясам, бульбяная бабка, каўбаса сялянская, супы з грыбамі, халаднікі, зацірка.


Нашли ошибку в тексте? Выделите ее, и нажмите Ctrl+Enter
Обсудить новость в соцсетях

N