Ад мiнулага да сучаснага: ты вязі мяне, тралейбус | Новости Гомеля
Выключить режим для слабовидящих
Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Дарья Моложавская Дарья Моложавская Автор текста
13:46 29 Ноября 2022 Общество

Ад мiнулага да сучаснага: ты вязі мяне, тралейбус

Працягваем наш праект "Бацькаўшчына" і прапануем сёння адправіцца на адзін з прыпынкаў грамадскага транспарту. 



Прычым запрашаем не толькі ў дакладнае месца – на «Камінтэрн», але і ў мінулы час – у сярэдзіну ХХ стагоддзя – перыяд, калі ў Гомелі толькі з’явіўся тралейбусны рух. Адбылося гэта 20 мая 1962 года. Тралейбус ЗІУ-5 пад кіраваннем Лідзіі Ткачук праехаў па вуліцах Савецкай, Трудавой і праспекту Леніна. Гэта і быў першы маршрут «Тралейбусны парк – Вакзал». 



Канешне ж, фотаздымак, які па традыцыі быў знойдзены ў анлайн-калекцыі Аляксандра Весніна, адметны не толькі выявай грамадскага транспарту, які, безумоўна, выглядае вельмі каларытна, але і іншымі дэталямі. Напрыклад, не менш цікавыя легкавыя і грузавыя аўтамабілі, якія едуць у процілеглым напрамку, а таксама сама дарога, якая значна вужэйшая за сённяшнюю. Калі ўгледзецца, можна заўважыць, што і будынкі за прыпынкам адрозніваюцца ад тых, якія існуюць зараз. А калі не прыглядацца і разглядаць стары здымак увогуле, на адлегласці, то раптам можна адчуць атмасферу горада мінулага, пакуль яшчэ не такого далёкага стагоддзя.


Нашли ошибку в тексте? Выделите ее, и нажмите Ctrl+Enter
Обсудить новость в соцсетях

N