Ад мiнулага да сучаснага: гімназія Ратнера – «Сонечны» магазін | Новости Гомеля
Выключить режим для слабовидящих
Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Дарья Моложавская Дарья Моложавская Автор текста
14:00 04 Августа 2022 Общество

Ад мiнулага да сучаснага: гімназія Ратнера – «Сонечны» магазін

Зноў перад намі два фотаздымкі – стары і сучасны. І хаця шмат дзесяцігоддзяў прайшло паміж момантамі, калі яны былі зроблены, на іх выява аднаго і таго ж месца ў нашым горадзе – перакрыжавання вуліц Камсамольскай і Савецкай. Хацелася б сказаць, што і будынак на іх адзін і той жа. Але ж не. 

Старая фотакартка, якую мы па традыцыі знайшлі ў электроннай калекцыі Аляксандра Весніна, дае ўяўленне, які будынак размяшчаўся на гэтым месцы да вайны. Канешне ж, яшчэ большае ўяуленне можна атрымаць аб тым, што вайна зрабіла з нашым горадам… Здавалася б, шмат часу прайшло, а не думаць аб тым, што Гомель можна было вось так узяць і зруйнаваць, нельга. Якім бы ён мог быць з гістарычнымі будынкамі…





І тым не менш, дом гэты быў пабудаваны па праекту вядомага гомельскага архітэктара Станіслава Шабунеўскага. У розных крыніцах распавядаецца, што да рэвалюцыі ў будынку на першым паверсе размяшчаліся крамы, а вышэй – прыватная гімназія Ратнера, адкрытая ў 1907 годзе на рагу Румянцаўскай і Аляксандраўскай вуліц. У 1911 годзе ва ўстанове працавалі 27 выкладчыкаў і вывучаліся 255 навучэнцаў, у тым ліку вучыўся будучы вядомы на ўвесь свет псіхолаг і педагог, прафесар Леў Выгоцкі. 

Зразумела, дом не захаваўся да нашага часу. На яго месцы з’явіўся іншы, пры гэтым архітэктары пастараліся захаваць паўкруглую форму будынка. Гімназіяй дом, канешне ж, сёння ніхто не называе. Сярод старажылаў ён вядомы хутчэй як дом з магазінам «Сонечны». І гэта цікава, бо і магазіна таго даўно ўжо няма. 

 
Нашли ошибку в тексте? Выделите ее, и нажмите Ctrl+Enter
Обсудить новость в соцсетях

N