12 узнагарод – такі вынік рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры | Новости Гомеля
Выключить режим для слабовидящих
Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Елена Самойлова Елена Самойлова Автор текста
16:06 31 Марта 2023 Образование

12 узнагарод – такі вынік рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры

11 дыпломаў і 1 пахвальны ліст – такі вынік каманды Гомельскай вобласці ў рэспубліканскай алімпіядзе па беларускай мове і літаратуры. Узнагароджанне пераможцаў адбылося сёння на базе абласнога інстытута развіцця адукацыі.




Дзесяцікласніца сярэдняй школы № 22 г. Гомеля Ангеліна Нарук атрымала дыплом 1-й ступені. Яна падзялілася, што перамога для яе была не галоўнай мэтай, але гэты факт дае ёй магчымасць лічыць сябе амаль студэнткай філалагічнага факультэта ГДУ імя Францыска Скарыны, куды дзяўчына збіраецца паступаць у наступным годзе.

– Падрыхтоўка да алімпіяды–гэта і падрыхтоўка да паступлення. Больш за ўсё запомнілася файная каманда, – абдымае сваіх сябровак Ангеліна.

Дыпломы 3-й ступені сярод школ і гімназій Гомеля атрымалідзевяцікласніцаВікторыяМаркевіч (гімназія № 51), дзесяцікласніцы Паліна Цімашэнка (гімназія № 51), Вераніка Смальцар (школа № 66), адзінаццацікласніца Марыя Руцкая (гімназія № 71). Вучаніца 11 класа гімназіі № 56 г. Гомеля Дана Мокіна атрымала ад Міністэрства адукцыіі пахвальны ліст.







На пытанне, ці цяжка працаваць з таленавітымі дзецьмі, трэнер гомельскай каманды, дацэнт кафедры рускай і сусветнай літаратуры ГДУ імя Францыска Скарыны Алена Кастрыца адказала, што гэта вельмі цікава і адказна:

– Любы вопыт працы з таленавітымі дзецьмі – гэта таксама рост над сабой. Яны заўсёды ад цябе патрабуюць больш ведаў. Гэта вялікая праца: і як арганізатара, і як псіхолага, бо адораныя дзеці – вельмітонкія натуры, да кожнага трэба правільны падыход. Я ўдзячна ўсім людзям, якія працуюць з камандай алімпіяднікаў на зборах.






Автор фото: Елена Самойлова

Нашли ошибку в тексте? Выделите ее, и нажмите Ctrl+Enter
Обсудить новость в соцсетях

N