Вокруг Беларуси со Станиславом Галковским | Новости Гомеля
Выключить режим для слабовидящих
Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Станислав Галковский Станислав Галковский Автор текста
11:19 05 Сентября 2022 Мнения

Вокруг Беларуси со Станиславом Галковским

Ёсць чым ганарыцца. У развіцці ўсходнеславянскага пісьменства беларусы яшчэ тысячу гадоў таму былі ў лідэрах. Возьмем старажытную Русь, тут асноўныя фарпосты пісьменства – Кіеў, Ноўгарад, Полацк, Чарнігаў, Тураў, Смаленск, Уладзімір, Пскоў. Мы ў цэнтры развіцця старажытнарускай культуры і пісьменства (летапіснага і рэлігійнага). Успомніце Кірылу Тураўскага – златавуста зямлі русскай. 


Помнік Кірыле Тураўскаму на Замкавай гары ў Тураве

Потым усе ішлі рознымі палітычнымі шляхамі. Нашы продкі заснавалі ВКЛ, на усходзе буйнела Маскоўская дзяржава. Але прыкметна, што беларусы (тады ліцвіны) сталі рухавіком развіцця «мовы рускай». Зразумела, что ўжо тады продкі беларусаў, рускіх і ўкраінцаў размаўлялі на розных, але падобных мовах. А вось пісьменства было бадай аднолькавае. Таму, калі доктар Скарына адважыўся на цікавы камерцыйны крок – друкаваць кнігі, – ён прынёс ва ўсходнеславянскі свет культурна-рэвалюційныя падзеі. Першадрукар Францыск Скарына з Полацку панёс святло пісьменства ў масы. Цікава, што сёння кожны беларус можа прачытаць і зразумець, што друкаваў наш знакаміты продак. Як можа зазірнуць у Статуты ВКЛ, мова змянілась, але яна наша – беларуская (тады яна так не называлася). А вось сучасныя літоўцы не разумеюць, што напісана ні ў творах Скарыны, ні ў законатворных актах ВКЛ. Пакралі нашу гісторыю, ганарацца нашымі продкамі, абы на здароўе. Тое, што пачаў доктар Францыск (а ён быў спраўдным доктарам), дало буйныя плады. Кнігадрукарні адкрываліся ў Вільні, Гародне, Полацку, Кіеве (тады ён быў нашым горадам). На жаль, пасля стварэння Рэчы Паспалітай на «друкарні рускія» (чытай: праваслаўныя) узрос ціск з боку каталіцкай царквы. Кнігі таго часу амаль усе былі рэлігійныя. Таму асноўнай кніжнай мовай абвешчвалася лацінская. Ціск быў сур’ёзны. Некаторыя нашы друкары беглі за мяжу. Напрыклад, знакаміты Іван Фёдараў. Ён збёг у Маскву і адкрыў там першую друкарню. Надаў імпульс для новай хвалі развіцця рускага пісьменства. Бо друкаваныя кнігі паскорылі развіццё мовы і адукацыі грамадства. 


На жаль, каталіцкі касцёл у той час і пануючыя колы Рэчы Паспа­літай былі паланізаваныя. 

«Мова руская» была для іх часткай канкурэнтнага праваслаўя. Сур’ёзны заняпад пачаўся пасля сацыяльна-рэлігійных войн: паходы Багдана Хмяльніцкага раскалолі грамадства. Беларуская шляхта пачала масава паланізавацца, а мова захавалася ў сялянскім асяроддзі. З прыходам Расейскай імперыі карціна змянілася. Шляхта пачала размаўляць не толькі па-польскі, але і па-рускі. Толькі сялянства захоўвала мову бацькоў. І захавала. Адраджэнне пачалося яшчэ з другой паловы XIX стагоддзя. У ХХ-м на нашай мове зноў пачалі друкаваць кнігі. Стваральнікамі яе новага ўзору сталі літаратурныя волаты Якуб Колас і Янка Купала. У гэтым годзе мы святкуем 140-годдзе іх нараджэння. Зараз нішто не спыняе развіццё беларускай мовы і пісьменства. Ці не аб гэтым некалі марыў Скарына?

Автор фото: Ігар Сцепанцоў

Нашли ошибку в тексте? Выделите ее, и нажмите Ctrl+Enter
Обсудить новость в соцсетях

N