Ад мiнулага да сучаснага: Чырвонаармейскую не пазнаць! | Новости Гомеля
Выключить режим для слабовидящих
Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Дарья Моложавская Дарья Моложавская Автор текста
17:43 26 Декабря 2022 Год исторической памяти

Ад мiнулага да сучаснага: Чырвонаармейскую не пазнаць!

Калі б не вядомы ўсім дом-камуна, які добра відаць у глыбіні старога фотаздымка, нельга было б і пазнаць гомельскую вуліцу Чырвонаармейскую. Такі, як зараз кажуць, атмасферны кадр! Драўляныя хаты, павозка, якая засела падчас бездаражы… Амаль нічога агульнага з тым, што мы бачым зараз.



Ёсць у вуліцы свая гісторыя. Лічыцца, што закладзена яна была ў 1880-х і мела іншую назву – Генеральская. Але ж нічога «генеральскага» на ёй не было, наадварот, вясновая і восеньская бездараж былі амаль што яе візітнай карткай. Існуе версія, згодна якой назва магла быць іранічнай: на вуліцы жыло шмат працаўнікоў чыгункі, якія насілі форменнае адзенне. Бліскучыя гузікі, какарды дабаўлялі выгляду нешта генеральскае. Ва ўсякім разе, на іранічны погляд іншых жыхароў. Назву Чырвонаармейская вуліца атрымала ў 1919 годзе. 


Як і амаль усяму Гомелю, не пашанцавала гэтай частцы горада падчас Вялікай Айчыннай вайны. Чырвонаармейскую зраўнялі з зямлёй. Яе сучасны выгляд стаў з’яўляцца ў 50–70 гадах мінулага стагоддзя.


Фота з калекцыі Аляксандра Весніна

Акрамя самога рэтрафота ў анлайн-калекцыі Аляксанд­ра Весніна, мы падгледзелі і абмеркаванні фотаздымка гамяльчанамі, якія помняць яшчэ тую Чырвонаармейскую. Так, Ірына Чарняўская прыгадала: «У дзяцінстве мы любілі гуляць па гэтай ціхай вуліцы. Прыходзілі на яе з праспекта Леніна. Тут стаялі драўляныя хаты. Паміж сабой мы з сябрамі гэтыя мясціны называлі Шанхай. Помню, як усе разам хадзілі на "вадапой" – на перакрыжаванні вуліц Чырвонаармейскай і Катуніна стаяла калонка з вельмі смачнай вадой. Менавіта тут нам было цікава гуляць у казакі-разбойнікі, бегаць па закутках між хатам ці калаціць ў мясцовых дварах яблыкі… Гэта была залатое, шчаслівае і непаўторнае дзяцінства». 


Сучасны выгляд. Фота Ганны Пашчанка, «В»

Нашли ошибку в тексте? Выделите ее, и нажмите Ctrl+Enter
Обсудить новость в соцсетях

N