Топ-5 кніг, якія зламаюць стэрэатыпы аб беларускай літаратуры | Новости Гомеля
Выключить режим для слабовидящих
Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Анна Таргонская Анна Таргонская Автор текста
12:30 14 Мая 2021 Культура

Топ-5 кніг, якія зламаюць стэрэатыпы аб беларускай літаратуры

Беларуская літаратура незаслужана застаецца ў цені для часткі моладзі. Не заўсёды і адукацыйная праграма раскрывае шматграннасці творчасці многіх беларускіх пісьменнікаў. Да гэтага часу некаторыя чытачы можа нават лічаць, што беларуская літаратура – гэта лапці, бульба і плуг. Дакажам адваротнае на прыкладзе твораў.

Сяргей Дубавец «Сіні карабель у блакітным моры плыве»


У кожнага бывае момант, калі свет вакол цябе робіцца аб’ёмістым. Ты нечакана разумеешь, что па-за тваім жыццём ёсць яшчэ нешта: месца куды можна пайсці. Можа быць, калі мы паміраем, то проста перабіраемся за сцяну, каб больш ніколі не спаткацца з намі цяперашнімі. Гэтая кніга пра тое, чаго не бывае, ніколі не было і ў прынцыпе быць не можа.


Людміла Рублеўская «Скокі смерці»


З’яўляецесь фанатам серыяла «Чужестранка» ад Netflix? Любіце паказытаць нервы? Тады гэтая кніга для вас! Галоўная гераіня, былая журналістка Ганна, бычыць сны аб сярэднявечным горадзе, дзе жыве яе двайнік. Ганне і яе мужу прыйдзецца шукаць выхад са скокаў смерці, жудаснай псіхічнай эпідэміі і разбирацца са сваімі пачуццямі.


Васіль Быкаў «У ружовым тумане»


Жыццё – самы жорсткі, але ўсё ж лепшы настаўнік. Некаторыя падзеі змяняюць нас назаўжды, аднак, існуюць людзі, якія застаюцца ранейшымі. Чалавечая натура таму прычынай? А можа, ружовы туман падману, развеяць які не даюць абставіны? А ці трэба яго ўвогуле развейваць? Гэты твор – сучасная скрыня Пандоры, якую хочацца адчыніць.



Уладзімір Караткевіч «Чорны замак Альшанскі»


Князь Альшанскі, які скраў казну і каштоўнасць паўстанцаў, раптам памірае, але пакінуў пасля сябе дакумент, у якім зашыфравана месца захавання скарбу. Дакумент трапляе у рукі пісьменніка Антона Косміча, якому прыйдзецца наведаць паўразбураны замак. Ён яшчэ не ведае, што яго чакаюць падземныя хады і комнаты, прывіды, нечаканасці, жах і трагічнае каханне. Ці разгадае галоўны герой гэтую галаваломку?

Юрый Станкевіч «Паўночны вецер для спелых пладоў»


Гэта не знакамітая кніга «Над пропастью во ржи», але яе можна параіць абсалютна кожнаму падлетку. Інстытут ці каледж, інтэрнат, самастойнасць, адчуванне свабоды і нечага новага – цудоўны пачатак у такім узросце. Так лічыць любы падлетак, у тым ліку галоўны герой рамана Ігнат, які вучыцца на журфаку. Юнацкі максімалізм сустракае ўсе хібы жыцця – хабар, пратэкцыю уплывовасці людзей, стукацтва, татальны кантроль КДБ, няшчырасць сяброў. Хлопца ратуе ад маральнай дэградацыі толькі каханне, але каго ён сапраўды кахае з трох дзяўчын?


Нашли ошибку в тексте? Выделите ее, и нажмите Ctrl+Enter
Обсудить новость в соцсетях

N