«Вечар славянскай культуры» прайшоў у Гомелi ў гарадскім цэнтры культуры | Новости Гомеля
Выключить режим для слабовидящих
Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Кіра Лявіцкая Кіра Лявіцкая Автор текста
09:40 06 Сентября 2016 Культура

«Вечар славянскай культуры» прайшоў у Гомелi ў гарадскім цэнтры культуры

Песні, танцы, рамяство – «Вечар славянскай культуры» з удзелам членаў Саюза пісьменнікаў Беларусі, Расіі, Украіны, Міжнароднага Саюза пісьменнікаў і дзеячаў мастацтва прайшоў у Гомелi ў гарадскім цэнтры культуры.

Звяртаючыся да гасцей мерапрыемства, старшыня Гомельскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Уладзімір Гаўрыловіч падкрэсліў: па-сутнасці славянскія народы выйшлі з аднаго кораня – і мовы, і духоўнасць, і побытавыя звычкі ў нас блізкія:

– Адна з асноўных мэтаў творчага вечара – умацаванне еднасці слова і культур, тым больш што 2016 абвешчаны Годам культуры, а Міжнароднаму фестывалю-святу «Славянскія літаратурныя дажынкі» сёлета спаўняецца дзесяць гадоў. Відавочна, гэта сведчанне на карысць развіцця культурных узаемаадносін паміж братэрскімі краінамі.

Падчас сустрэчы старшыня праўлення Саюза пісьменнікаў Украіны Анатоль Міраненка выказаў упэўненасць, што ўзаемны абмен трохбаковым вопытам, а таксама развіццё творчага патэнцыялу з’яўляюцца працягам добрых спраў, якія здольны прыўнесці адчувальны ўклад у культурную плынь краін-суседак:

– Мы вельмі рады прымаць удзел у Міжнародным фестывалі «Славянскія літаратурныя дажынкі», найперш, у свяце творчых людзей. 

На працягу вечара для гасцей мерапрыемства працавалі нацыянальныя падвор’і трох краін – атмасферу культуры славянскіх народаў стваралі рамеснікі і музыканты.

Заключным акордам творчай сустрэчы стала літаратурна-музычная гасціная з удзелам дэлегацый пісьменнікаў Беларусі, Расіі, Украіны, а таксама аўтараў народнага аматарскага аб’яднання «Арт-кафэ на Ірынінскай».


Автор фото: аўтара

Нашли ошибку в тексте? Выделите ее, и нажмите Ctrl+Enter
Обсудить новость в соцсетях

N